IT-спецыяліста з Віцебскай вобласці будуць судзіць за донаты

У Сянно затрымалі айцішніка

У Сянно затрымалі айцішніка / shutterstock / Fanni_2021

48-гадовага айцішніка з Сянно Валерыя Мяфодзіенкі будуць судзіць па трох крымінальных артыкулах, паведамляе тэлеграм-канал "Віцебск, я гуляю".

Яго абвінавачваюць у фінансаванні "тэрарыстычнай" і "экстрэмісцкай" дзейнасці:

  • ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці)
  • ч. 1 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Судовае паседжанне адбудзецца ў закрытым рэжыме 21 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі