Аляксей Венядзіктаў: Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі лёс Бабарыкі

Аляксей Венядзіктаў: Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі лёс Бабарыкі

На перамовах у Сочы Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным лёс Віктара Бабарыкі. Пра гэта заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў у перадачы "Будзем назіраць".

"Я думаю, што лёс Бабарыкі і лёс ягоных таварышаў стаяў асобным пунктам у перамовах Пуціна і Лукашэнкі. Гэта значыць, я не думаю, я ведаю. Я не ведаю вынік. Але мы яго ўбачым", — заявіў Венядзіктаў.

Ён нагадаў, што Бабарыка да апошняга часу кіраваў расійскім банкам у Беларусі ("Белгазпрамбанк"). Таксама адзначыў, што да выбараў Лукашэнка бачыў пагрозу сваёй уладзе з расійскага боку. "Але тое, што Лукашэнка бачыў да выбараў і падчас іх расійскую пагрозу ў асобе Бабарыкі і ягонага штаба — гэта 100%. Значыць, Пуцін павінен быў гэта закрануць", — упэўнены Венядзіктаў.

Віктар Бабарыка, які хацеў скласці канкурэнцыю Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, з 18 чэрвеня знаходзіцца за кратамі. Таксама пад арышт трапіў яго сын Эдуард і некалькі чалавек з каманды экс-банкіра. Праваабаронцы прызналі ўсіх затрыманых па "справе Белгазпрамбанка" палітвязнямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі