Амаль 2000 беларусаў у 2012 годзе здавалі кватэры, але не плацілі падаткі
Падатковыя інспекцыі прымусілі іх заплаціць больш за паўмільярда рублёў на падаткі і штрафы.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла намесніца начальніка Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка. Па яе словах, вялікая доля неплацельшчыкаў выяўленая дзякуючы "сігналам" з боку грамадзянаў:
Шаўчэнка: "Тэлефануюць у асноўным тыя, хто здымае кватэры. Напрыклад, калі сутыкаюцца з неабгрунтаваным завышэннем платы. Ёсць сітуацыі, калі той, хто здае кватэру, прымушае жыхароў плаціць падатак ці камунальныя плацяжы. Але калі ў выпадку "камуналкі" яны сапраўды могуць дамовіцца, дык абавязак плаціць падатак ляжыць менавіта на тым, хто здае кватэру. І суседзі ёсць, хто тэлефануюць. І проста грамадзяне, неабыякавыя да сітуацыі".
Фота — liveinternet.ru