Амаль палова апытаных украінцаў назвалі Беларусь варожай краінай

Амаль палова апытаных украінцаў назвалі Беларусь варожай краінай

Амаль палова апытаных украінцаў (48%) назвалі Беларусь варожай краінай, паведамляе interfax.com.ua. Апытанне праводзіла сацыялагічная група "Рэйтынг". Яшчэ год таму такіх было толькі 22%.

Расію варожай краінай назвалі 72% апытаных украінцаў. Галоўнымі саюзнікамі яны лічаць Канаду, Літву, Польшчу, Вялікабрытанію, ЗША і Турцыю.

Апытанне праводзілася ў пачатку снежня ўжо пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі наконт планаў паехаць у Крым, што стане яго "поўным прызнаннем", і пра тое, што ў выпадку канфлікту РФ і Украіны ён будзе на баку Масквы. Гэты сігнал дайшоў да ўкраінцаў, што і паўплывала на іх адносіны да Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі