АМАП затрымаў кіраўніцтва мінскага стрыптыз-клуба

АМАП затрымаў кіраўніцтва мінскага стрыптыз-клуба

31 студзеня мінскія міліцыянты разам з байцамі АМАП затрымалі трох работніц сталічнага стрыптыз-клуба, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама

Праваахоўнікі затрымалі 46-гадовую дырэктарку і дзвюх адміністратарак — 37 і 32 гадоў. Па звестках міліцыі, яны некалькі гадоў яны прадастаўлялі кліентам клуба (пераважна замежным) чатырох танцорак для платных інтымных паслуг.

Як паведаміла крыніца Еўрарадыё, гаворка ідзе пра стрыптыз-бар "Тэхас".

Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт для кваліфікацыі дзеянняў кожнай з фігурантак справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі