Амбасада Германіі даслала навагоднія лісты 35 палітвязням

Амбасада Германіі даслала навагоднія лісты 35 палітвязням

Амбасада Германіі напярэдадні Калядаў і Новага года даслала лісты 35 палітзняволеным па ўсёй краіне. Пра гэты дыпламатычная ўстанова паведаміла ў сацсетках.

"Пасольства з болем усведамляе, што ў сямейныя святы Калядаў і Новага года ў шматлікіх беларускіх сем´ях і колах сяброў за сталамі застанецца пустое месца — месца члена сям’і ці сябра, затрыманага па палітычных прычынах. Як пасольства мы таксама і асабліва ў гэтыя дні думаем аб больш за 900 асобах, затрыманых у Беларусі па палітычных прычынах, аб іх сем’ях і сябрах", — кажуць нямецкія дыпламаты.

Яны спадзяюцца, што лісты дойдуць да 35 палітвязняў і падораць ім "трохі сіл і надзеі".

У амбасадзе запэўніваюць, што ў гэтыя святочныя дні пра беларускіх палітвязняў памятаюць і думаюць у Германіі: "Федэральны ўрад Германіі патрабуе неадкладнага і безагаворачнага вызвалення ўсіх палітзняволеных у Беларусі".

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі больш за 900 чалавек, а колькасць палітычна матываваных спраў лічыцца тысячамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі