Амбасадар Вялікабрытаніі заклікае расследаваць знікненні беларускіх палітыкаў
Амбасадарка Вялікабрытаніі Фіёна Гіб сёння апублікавала зварот да беларускіх уладаў з заклікам расследаваць знікненні вядомых апазіцыянераў — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Змітра Завадскага.
Відэа са зваротам дыпламата абнародаванае на акаўнце амбасады Вялікабрытаніі ў Фэйсбуку. Заява прымеркаваная да Міжнароднага дня зніклых, які адзначаецца акурат сёння.
Нагадаем, што былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка і тэлеаператар Зміцер Завадскі зніклі пры таямнічых абставінах у 1999-2000 гадах. У іх знікненні многія падазраюць супрацоўнікоў сілавых структураў Беларусі.