Амерыканская выведка лічыць, што Кітай ухваліў пастаўкі зброі Расіі

На Захадзе занепакоеныя, што РФ можа атрымаць падтрымку КНР / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На Захадзе занепакоеныя, што РФ можа атрымаць падтрымку КНР / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Амерыканская выведка лічыць, што Кітай ухваліў пастаўкі зброі Расіі. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на дакументы Пентагона ад лютага 2023-га, якія трапілі ў інтэрнэт. Выведка ЗША перахапіла паведамленне Службы знешняй выведкі РФ. У ім і была згадка пра ўхваленне кітайскім кіраўніцтвам "дадатковых паставак" зброі ў Расію.

Выданне адзначае, што Кітай хацеў захаваць гэтыя пастаўкі ў таямніцы. Па адной з версій, іх планавалася адпраўляць пад выглядам тавараў грамадзянскага прызначэння.

Аднак крыніцы The Washington Post у адміністрацыі прэзідэнта і міністэрстве абароны паведамілі, што ЗША не маюць доказаў кітайскіх паставак зброі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі