Амерыканскі аналітык: Расія страціць Беларусь і Украіну
Так лічыць амерыканскі палітолаг і выкладчык Institute of World Politics Пол Гобл.
Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле на сайце амерыканскай няўрадавай даследчай арганізацыі The Jamestown Foundation.
Памылковы падыход спачатку да краін Балтыі, а цяпер і да Украіны ды Беларусі прывядзе да таго, што Расія страціць уплыў на гэтыя дзяржавы, як раней страціла Эстонію, Латвію і Літву, сцвярджае эксперт.
“Пераследуючы кароткатэрміновыя мэты павышэння даходаў расійскіх алігархаў і маючы перакананне, што гэта будзе прасоўваць расійскія інтарэсы, і нягледзячы на магчымы ўплыў такога падыходу на расійскія нацыянальныя інтарэсы, Масква аддзяляе ад сябе Украіну і Беларусь. Гэтыя краіны яна на працягу доўгага часу разглядала як сваіх неад'емных саюзнікаў. Цяпер, як вынік, яна іх можа іх страціць гэтак жа як страціла краіны Балтыі: Эстонію, Латвію і Літву, якія цяпер трывала замацаваліся ў НАТА і ЕС”, — напісаў Пол Гобл.
Масква не вучыцца на сваіх памылках, робіць выснову эксперт.
Макей распавёў Лукашэнку пра тое, як складваюцца адносіны з ЕС (відэа)
Фота — bymedia.net