Amnesty International не дазволілі наведаць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Amnesty International не дазволілі наведаць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Amnesty International не пацвярджае заяву МЗС Беларусі пра даступнасць міжнародных арганізацый да мігрантаў, якія знаходзяцца на мяжы нашай краіны і ЕС. Высвятляецца, што яна дасылала адпаведны запыт. Але ў атрыманым адказе было напісана, што "беларускі бок не бачыць ніякай карысці ў візіце прадстаўнікоў Amnesty International з заяўленай мэтай".

17 снежня прадстаўнік МЗС Беларусі якраз каментаваў патрабаванне ЕС дапусціць да мігрантаў міжнародныя арганізацыі. Паводле яго слоў, "кампетэнтныя міжнародныя арганізацыі працуюць з першага дня крызісу". Атрымліваецца, што аўтарытэтную міжнародную арганізацыю Amnesty International афіцыйны Мінск не лічыць "кампетэнтнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі