Амністыя будзе па трох частках артыкула 328: тэрміны скароцяць на 1 і 2 года
Амністыя, якую сёння прымаюць у Палаце прадстаўнікоў, закране людзей, асуджаных па "наркатычным" 328-м артыкуле Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведаміў журналістам дэпутат Васіль Чэкан.
Амністыя закране тых, хто быў асуджаны па 1-й, 2-й і 3-й частках 328-га артыкула: тэрмін пакарання ім будзе скарочаны на год, а непаўналетнім — на два гады. Пад амністыю трапяць тыя, хто кампенсаваў прычыненую шкоду і мае станоўчую характарыстыку па месцы адбыцця пакарання.
Прадстаўляючы закон аб амністыі ў Палаце прадстаўнікоў, міністр унутраных спраў Юрый Караеў паведаміў, што рэалізоўвацца амністыя будзе на працягу дзевяці месяцаў. Для параўнання: мінулая амністыя заняла шэсць месяцаў. Агулам пад амністыю трапяць каля шасці тысяч чалавек.