Фінскія металісты Amorphis прэзентавалі ў Мінску новы альбом
Сэт-ліст беларускага канцэрта ў асноўным складаўся з кампазіцый з апошняй пласцінкі “Circle”, аднак не абышлося і без правераных часам баевікоў.
Беларускія аматары скандынаўскай цяжкой "задуменнасці" нарэшце на ўласныя вочы змаглі сузіраць адну з галоўных фінскіх метал-легенд — гурт Amorphis за больш чым 20 гадоў свайго існавання нарэшце дабраўся да Мінска.
Фіны завіталі ў мінскі Re: public у межах тура ў падтрымку свайго адзінаццатага альбома “Circle”. Айчынная рознаўзроставая метал-тусоўка самааддана слэмілася і раўла песні з апошняй пласцінкі, чым відавочна радавала музыкаў. "Thank you Minsk, you guys are some serious metalheads!" — аддзячылі Amorphis фэнаў у сацыяльных сетках.