Андрэй Бандарэнка: Вязні страчваюць здароўе ў турмах
Пра ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення і пра сігналы аб катаваннях вязняў паразмаўлялі са старшынёй зліквідаванага інфармацыйна-асветніцкага цэнтру “
Еўрарадыё: У інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што ў Івацэвіцкай калоніі ўспышка сухотаў. Гэты факт стаў вядомы, але шмат чаго застаецца па-за ўвагай СМІ. Маглі бы Вы расказаць пра ўмовы ўтрымання беларускіх вязняў у турмах.
Андрэй Бандарэнка: Умовы атрымання вязняў далёкія ад дасканалых. Тая інфармацыя, якая з’яўляецца ў нашай арганізацыі “Платформа” ці ў іншых праваабарончых арганізацыях, яшчэ раз сведчыць пра тое, што праблемы пенітэнцыярнай сістэмы ў Беларусі — адны самых вострых. Бо сітуацыя ў Івацэвіцкай калоніі кажа пра тое, што людзі страчваюць здароўе ў папраўчых установах.
Еўрарадыё: Калі палітвязні выходзяць на волю, то кажуць, што іх катавалі ў месцах зняволення. Але відавочна, што гэта тычыцца не толькі палітзняволенных, але і звычайных вязняў. Чаму адбываюцца выпадкі катаванняў у беларускіх турмах, і як можна рэагаваць на інфармацыю пра іх?
Андрэй Бандарэнка: Па-першае трэба сказаць, што палітвязняў нашмат менш, чым звычайных зняволеных. Але, палітвязні дэманструюць той стан рэчаў, тое, што адбываецца ў беларускіх турмах. Безумоўна, выкарыстанне катаванняў, гэта адзін з распаўсюджаных метадаў ціску на асуджаных. Праблема ў тым, што пенетэцыярная сістэма закрытая, і магчымасці атрымання інфармацыі адтуль ў грамадзянскай супольнасці і праваабрончых арганізацый ніякай няма. Таму і атрымоўваецца, што кіраўніцтва папраўчых устаноў, наглядальнікі выкарыстоўваюць уладу ў сваіх інтарэсах. Але былі такія выпадкі, калі самі следчыя прасілі супрацоўнікаў калоніі дапамагчы атрымаць ім інфармацыю пра катаванні. Таму, калі мы чуем пра катаванні ў дачыненні палітвязняў — гэта толькі вяршыня айсберга, той праблемы, якая насамрэч існуе. У нас звязаныя рукі, каб з гэтым змагацца, бо не маем ніякага доступу да такіх устаноў, не можам самі праводзіць нейкае следства, і пільнаваць за станам правоў чалавека ў месцах зняволення.
Усё што можам рабіць, гэта накіроўваць у Пракуратуру скаргі па наглядзе і інфармаваць грамадскасць і міжнародную супольнасць пра парушэнне правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі. Часам мы атрымоўваем вынікі, калі пасля праведзеных праверак сітуацыя ў калоніях паляпшаецца, аднак істотна праблема не вырашаецца. Мы спрабуем кантактаваць з рэспубліканскай нагляднай камісіяй, з абласнымі, аднак выніку гэта не дае, бо гэта дзяржаўныя арганізацыі, якія былі створаныя для карцінкі, што праблем няма. Звяртаемся таксама і ў Генеральную Пракуратуру, якая ініцыюе праверкі. Такія праверкі былі праведзеныя ў калоніях у Глыбокім і Івацэвічах па фактах збіцця асуджаных. Нам адказалі, што факты не пацвердзіліся, хаця, ведаем, што людзі там моцна пацярпелі.
Еўрарадыё: Чаму ў беларускіх турмах і калоніях існуюць катэгорыі вязняў. Ёсць так званыя “апушчаныя”. Нагадаю, што шантажавалі зрабіць “апушчаным” былога палітвязня Андрэя Саннікава і цяперашняга палітвязня Змітра Дашкевіча. Чаму кіраўніцтва і наглядальнікі калоній не змагаюцца з гэтай з’явай, а наадварот выкарыстоўваць?
Андрэй Бандарэнка: Барацьба пенітэцыярнай сістэмы, з гэтымі турэмнымі нормамі, вядома, вядзецца. Але ў выпадку з палітвязнямі, мы сутыкаемся з тым, што самі супрацоўнікі адміністрацыі пачынаюць выкарыстоўваць “вараўскія законы”, якія складаліся ў калоніях дзесяцігоддзі, для таго каб аказваць ціск на асуджаных. У першую чаргу, гэта амаральна, і зразумела, што гэта правакуецца, каб атрымаць ад палітвязняў прашэнні пра памілаванне.
Еўрарадыё: Ці магчыма начальніка нейкай папраўчай установы юрыдычна прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, у выпадку, калі ў яго калоніі ці турме адбываюцца катаванні ці выкарыстоўваюцца “вараўскія законы”.
Андрэй Бандарэнка: У любой дэмакратычнай краіне гэта было б магчыма, без усялякіх праблем, што тычыцца нашай краіны гэта практычна немагчыма, бо існуе пастаяннае пакрыццё адзін аднаго. Гэта тычыцца не толькі асуджаных. Але змагацца з гэтым трэба.
Еўрарадыё: у гродзенскую турму быў пераведзены палітвязень Зміцер Дашкевіч. Меры ўтрымання Дашкевіча былі змененыя на больш жорсткія, пасля выязнога судовага паседжання ў Мазырскую калонію. Калі не будзе новых прысудаў, Дашкевіч будзе адбываць пакаранне да 28 жніўня 2013 года. Ці можаце расказаць пра ўмовы ўтрымання ў гродзенскай турме, дзе пакаранне адбывае таксама іншы палітзняволены Мікалай Аўтуховіч?
Андрэй Бандарэнка: Мы падрабязна не знаёмыя з усімі ўмовамі ўтрымання ў гродзенскай турме, тое што нам вядома — гэта старая турма і бытавыя ўмовы ўтрымання там не лепшыя. Але з іншага боку адносіны персаналу турмы больш тактычныя, чым калі параўноўваць з віцебскай турмой ці з жодзінскай.