Андрэй Дзмітрыеў — пра затрыманне і вызваленне: "Спіс артыкулаў вялізны"

Андрэй Дзмітрыеў — пра затрыманне і вызваленне: "Спіс артыкулаў вялізны"

Кіраўнік арганізацыі "Гавары праўду", экс-кандыдат у прэзідэнты 2020 года Андрэй Дзмітрыеў крыху расказаў пра затрыманне і вызваленне. У стрыме на сваім YouTube-канале ён сказаў, што даў падпіску аб неразгалошванні.

Пра затрыманне Дзмітрыева стала вядома 12 жніўня. Але ўвечары ён ужо быў дома. Затрымалі палітыка каля брамы школы, куды ён адвёў дзяцей у летні лагер. Пасля быў ператрус дома, падчас якога забралі ўсю тэхніку. Далей — допыт. "Спіс артыкулаў вялізны", — сказаў Андрэй Дзмітрыеў.

Можна меркаваць, што затрыманне адбылося па справе платформы "Сход". Дзмітрыеў не выключаў, што яго, як і экс-амбасадара Ігара Ляшчэню, таксама адправяць на Акрэсціна. Аднак яму сказалі "Ідзіце". Ляшчэню затрымалі па справе аб "масавых беспарадках" у Мінску і правяраюць на датычнасць "да здзяйснення дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі