У Мінску затрымлівалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева

У Мінску затрымлівалі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева

Зранку 12 жніўня ў Мінску затрымалі кіраўніка арганізацыі "Гавары праўду", экс-кандыдата ў прэзідэнты 2020 года Андрэя Дзмтрыева

Дзмітрыеў таксама ўваходзіць у аргкамітэт "Нашай партыі" і з'яўляецца дэлегатам "Сходу". 

Затрыманне Дзмітрыева пацвердзіла ў каментары Еўрарадыё яго паплечніца Таццяна Караткевіч: "Так, быў затрыманы, але пакуль ніякіх падрабязнасцяў няма".

Пазней стала вядома, што Андрэя Дзмітрыева адпусцілі.

Як распавядала Еўрарадыё, масавыя ператрусы ў дэлегатаў "Сходу" прайшлі 11 жніўня. Некаторыя ўдзельнікі былі адпушчаныя пад падпіску, іншыя — затрыманыя. Першы старшыня "Сходу" дыпламат Ігар Ляшчэня апынуўся на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі