Андрусь Горват выдаліў старонку ў Facebook: "Я ў сне памёр, але не знік"

Андрусь Горват выдаліў старонку ў Facebook: "Я ў сне памёр, але не знік"

Беларускі пісьменнік Андрусь Горват, аўтар кнігі "Радзіва Прудок", выдаліў сваю старонку ў Facebook. У сваім тлумачэнні, якое цытуе сайт nn.by, ён прызнаецца, што рашэнне далося цяжка, "таму што фрэнды і лайкі — гэта сацыяльны капітал, хуткі спосаб рашыць амаль любую праблему...". Па словах Горвата, яму выпадкова ўдалося "пабудаваць паралельны свет, які працаваў лепей за рэальны", але цяпер гэта яму ўжо не прыносіць кайф.

Пісьменнік хоча мець новую старонку ў Facebook, дзе "не будзе фрэндаў, фанатаў, ворагаў, журналістаў, публічных заяў і літаратурнай разні". Але будуць толькі яго сябры і "спакойная цішыня", якую ён любіць. Таксама Андрусь Горват распавёў пра свой сон: "Мне днямі прыснілася... я ў сне памёр, але не знік, працягваў жыць без цела. Некаторыя сябры ўсё адно бачылі мяне. Мне гэты сон спадабаўся, я хачу яго".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі