"Анекдатычная ахінея": ва Украіне выказаліся пра абвінавачванні з боку Лукашэнкі

Міхаіл Падаляк і Аляксандр Лукашэнка
Міхаіл Падаляк і Аляксандр Лукашэнка

Ва Украіне пракаментавалі абвінавачанні ў падрыве плаціны на Кахоўскай ГЭС, якія прагучалі з боку Лукашэнкі. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў словы беларускага аўтакрата анекдатычнай ахінеяй.

"Я, шчыра кажучы, ужо стаміўся каментаваць анекдоты ў выкананні Лукашэнкі. Мне здаецца, што больш анекдатычнага персанажа ў гэтай вайне прыдумаць нельга, — сказаў Падаляк "Зеркалу". — Ёсць, вядома, Шайгу яшчэ. Але глядзіце: Лукашэнка заўсёды ручкі складзе, сядзіць такі надзьмуты мяшочак, і ўвесь час нешта расказвае, як быццам мае доступ да нейкай інфармацыі”.

8 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што Кахоўскую ГЭС падарвала Украіна. Гучная заява прагучала на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ.

"Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першым пра гэта закрычаў? Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было схаваць тры дні "контрнаступу", дзе амаль дзве сотні бронемашын было знішчана і больш за 2 тысячы чалавек загінулі. Таму — Кахоўка, Кахоўка, а пра тое [страты] ніхто не кажа. А гэта ж усё бачна", — заявіў Лукашэнка.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны падкрэсліў, што ў Лукашэнкі няма ні доступу да актуальнай інфармацыі, ні разумення працэсаў, якія адбываюцца і, як вынік, адсутнічае магчымасць правільнага аналізу.

"Абсалютная неактуальнасць таго, дзе ён знаходзіцца і што ён робіць. Гэта значыць чалавек па-за часам, які дакладна нясе абсалютна анекдатычную ахінею. Я прашу прабачэння за такія фармулёўкі, таму што [ўсё] гэта — неверагодная лухта, якую нясе гэты чалавек на працягу 15 гадоў. ,5 месяцаў. Ён увесь час павялічвае аб'ём юрыдычных прэтэнзій да сябе", — дадаў Міхаіл Падаляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі