Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут атрымалі Залатых Соваў Палоніі

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут / калаж БАЖ
Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут / калаж БАЖ

Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі пераможцамі Залатых Соваў Палоніі, паведамляе БАЖ.

Аўстрыйская газета "Юпітэр" уручыла гэтыя ўзнагароды 16-ы раз. Сёлета лаўрэатамі сталі актывісты Саюза палякаў у Беларусі — старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст і сябра праўлення Анджэй Пачобут. Абое знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, праваабаронцы прызнал іх палітзняволенымі.

Залатых Соваў Палоніі называюць "польскім Оскарам". Рэдакцыя часопіса "Юпітэр" з 2005 года прысуджае ўзнагароду польскай грамадскасці, а таксама іншаземцам, якія працуюць у гэтых галінах дзеля дружалюбных адносін з Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі