Апальны акцёр Павел Харланчук чакае чацвёртага дзіцёнка
Нягледзячы на фактычную забарону на прафесію, Харланчукі не толькі чакаюць дачку, але і ўзялі ў дзіцячым доме дваіх прыёмных дзетак Павел Харланчук, акцёр вышэйшай катэгорыі, граў галоўныя ролі ў аншлагавых пастаноўках Рускага тэатра імя Горкага (“Единственный наследник” , “Доходное место”). Тры гады таму яго звольнілі з тэатра з фармулёўкай “не адпавядае прафесіі”.
Пра Харланчука казалі як пра новы твар беларускага тэатра, пакуль у сакавіку 2006 года ён не пайшоў на Кастрычніцкую плошчу, дзе ўдзельнічаў у вулічнай акцыі пратэсту, і патрапіў на дзесяць сутак у за краты.
З тых часоў Харланчук грае толькі ў кіно, пераважна ў расійскім, і час ад часу займаецца тэатральнай рэжысурай. Нягледзячы на гэтае ганенне і на нестабільнасць працы, сям’я Харланчукоў вырашыла ўсынавіць дзіцё. І нават болей таго — дваіх дзяцей.
Павел Харланчук: “Мы дамовіліся з жонкай яшчэ да таго, як мы ажаніліся, што ўсынавім дзіцёнка. Мы вырашылі гэта яшчэ да таго, як пачаліся гэтыя праблемы. І калі падышоў час, мы выбралі дзіцёнка, і потым аказалася, што ў яго яшчэ ёсць брат. І мы не разлучылі іх, вырашылі, што возьмем дваіх. Ні на якія праблемы мы не глядзелі. Ні на гэтыя палітычныя, ні на грошы. Мы проста дамовіліся тады і спраўдзілі сваю мару”.
Але і гэта не ўсё. У лістападзе гэтага года сям’я Харланчукоў павялічыцца яшчэ на аднаго чалавека.
Павел Харланчук: “У лістападзе ў нас народзіцца дзяўчынка. На УЗІ сказалі, што зноў дзяўчынка будзе”.
Еўрарадыё: То бок у вас будзе ўжо чацвёра?!
Павел Харланчук: “Так!”
На пытанне, як змянілася іх жыццё цяпер, Павел Харланчук паціскае плячыма. Кажа, што яны проста жывуць упяцёх і чакаюць шостага.
Павел Харланчук: “Што змяняецца, калі становіцца шмат дзяцей? Усяго становіцца больш. І шчасця, і клопатаў, і радасці, і слёз, вядома. Усяго больш стала. Вялікая сям’я. Усе смяюцца, усе радуюцца, плачуць разам. Сям’я — гэта праца, а што гэта?”
Канечне, мы задалі Паўлу і прагматычнае пытанне. Бо як забяспечыць такую вялікую сям’ю, маючы такое “скандальна вядомае” імя? На Ўсходзе ёсць прыказка: кожнае дзіцё нараджаецца з кавалкам хлеба. Харланчук адказвае на наша пытанне як “усходні” чалавек.
Павел Харланчук: “Калі ўжо ёсць дзеці, то знойдуцца і нейкія варыянты, дзе можна зарабіць. Дзякуй Богу, пакуль што праца ёсць у кіно. Зараз я здымаюся ў фільме “Замах”, рэжысёр Яфрэмаў, у галоўных ролях Станіслаў Дужнікаў, Зміцер Пяўцоў, Аліна Сяргеева, два польскіх акцёры… Там такі любоўны трохкутнік, дзея ідзе падчас вайны. Другое — гэта дзіцячы праект, казка, ён беларускі, дзяржаўны, называецца “Рыжык”.
Еўрарадыё: Дык вам у беларускім кіно здымацца можна?
Павел Харланчук: Так, здымаюся.
Еўрарадыё: А што з тэатрам? Можа, знялі ўжо забарону з’яўляцца на сцэне?
Павел Харланчук: Ведаеце, я і не спрабаваў цяпер. Можа, і не час зараз. Я ўдзельнічаў у сучасным мастацкім тэатры, а потым з’ехаў у Маскву. У мяне зараз не засталося тэатральных праектаў, дзе б я быў заняты.
Перабірацца жыць у Расію, дзе працаваць Харланчуку дазваляюць, ён не збіраецца. Кажа, што ён не для гэтага выходзіў на плошчу. Ці вернецца Харланчук у тэатр, невядома. Але зразумела, што перашкодзіць чалавеку быць шчаслівым і рабіць добрыя рэчы ніякія забароны на прафесію не могуць.