Апейкін: СК Беларусі завёў справу супраць удзельнікаў алімпійскага руху

Апейкін: СК Беларусі завёў справу супраць удзельнікаў алімпійскага руху

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў распачатую Следчым камітэтам Беларусі крымінальную справу. Ён і славутая плыўчыха Аляксандра Герасіменя праходзяць па артыкуле "Заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт".

"Калі браць па модулі, то крымінальная справа заведзеная супраць удзельнікаў Алімпійскага руху, бо Фонд спартыўнай салідарнасці прызнаны актарам міжнароднага спартыўнага права, піша Апейкін у Facebook. — Аб наступствах можна толькі здагадвацца".

Апейкін — выпускнік факультэта міжнародных адносін БДУ. У 2011-м заснаваў гандбольны клуб "Віцязь". Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га стаў суаўтарам адкрытага ліста спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары. Пазней стаў адным з заснавальнікаў Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, які дапамагае спартсменам, якія пацярпелі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Апейкін, як і Герасіменя, знаходзіцца за мяжой. У бацькоў Аляксандры Герасімені і ў доме Аляксандра Апейкіна ў Беларусі ў пятніцу праходзяць ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі