Апостальскі нунцый у Беларусі наведае Магілёў

 Апостальскі нунцый у Беларусі наведае Магілёў

Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Габар Пінтэр 4-5 лютага нанясе пастарскі візіт у Магілёў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сектар па справах рэлігіяй і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, у праграме візіту — сустрэча пасланніка Ватыкану з кіраўніцтвам Магілёўшчыны і прадстаўнікамі Магілёўскай і Мсціслаўскай парафіяў.

У катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава апостальскі нунцый сустрэнецца з каталіцкімі святарамі і манахамі Магілёўскай вобласці. Затым Габар Пінтэр наведаў музей гісторыі Магілёва і каталіцкі прыход святога Антонія Падуанскага.

Арцыбіскуп Пінтэр 5 лютага ачоліць святую імшу ў магілёўскай катэдры і сустрэнецца з вернікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі