Апытанне: на выбарах 2018 года ў Стралкова больш шанцаў, чым у Пуціна
Яго правяла расійская радыёстанцыя "Эхо Москвы".
Слухачам і чытачам прапанавалі адказаць на пытанне "За каго вы б прагаласавалі на выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе?". З 3630 чалавек, якія галасавалі на сайце радыёстанцыі, 29% падтрымалі кандыдатуру Ігара Гіркіна (Стралкова, "Стралка"), масквіча, афіцэра ФСБ у адстаўцы, які кіруе тэрарыстамі ў Данецку. За дзейнага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна галасавалі б толькі 20,1%. З 530 чалавек, якія патэлефанавалі ў эфір "Эхо Москвы", за Гіркіна былі 64,2%, за Пуціна — 35,8%.
Фота — Reuters