Арабскія СМІ: іракскія мігранты сталі ахвярамі палітыкі Лукашэнкі

Арабскія СМІ: іракскія мігранты сталі ахвярамі палітыкі Лукашэнкі

Іракскія мігранты сталі ахвярай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, піша арабскае выданне alaraby.co.uk.

"Палітыка Лукашэнкі па насычэнні Еўропы іракскімі мігрантамі з мэтай аказання ціску стварыла трагічную рэальнасць для тых, хто сёння апынуўся ў Літве без якой-небудзь грамадскай спагады. Тыя, каго прывезлі з Ірака ў Мінск, а затым на літоўскую мяжу, марылі апынуцца ў Еўропе. Але сёння яны сутыкаюцца з рэальнасцю, якая адрозніваецца ад абяцанняў лёгкага доступу ў краіны Еўрапейскага Саюза", — адзначае выданне.

За апошнія тры-чатыры месяцы з Беларусі ў Літву адправілася вялізная колкьасць мігрантаў з Ірака ды іншых краін. Літоўскія ўлады (а следам і Еўрасаюз) ацанілі гэтыя дзеянні як акт гібрыднай агрэсіі з боку афіцыйнага Мінска. У выніку літоўскія памежнікі сталі адпраўляць мігрантаў назад у Беларусь, ужываючы фізічны і псіхалагічны ціск. Пасля гэтага Ірак адмяніў авіярэйсы ў Мінск і стаў толькі вывозіць сваіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі