Арэнднае жыллё ў Мінску будаваць не будуць, бо на гэта няма грошай

Арэнднае жыллё ў Мінску будаваць не будуць, бо на гэта няма грошай

У 2015 годзе ў Беларусі пабудавалі 176 тысяч квадратных метраў арэнднага жылля, сёлета плануюць пабудаваць яшчэ 127 тысяч кв. м. А вось у Мінску ў бягучым годзе арэнднага жылля будаваць не будуць, бо ў сталічным бюджэце няма на гэта сродкаў. Пра гэта заявіў падчас прэс-канферэнцыі міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны:

"Мінск, на жаль, сёння не можа сабе дазволіць выдзеліць з бюджэту сродкі на гэтае будаўніцтва. Бо дастаткова вялікія нагрузкі і па іншых інвестыцыйных справах у Мінску".

Дзяржпадтрымка на будаўніцтва жылля знізілася амаль на тры трыльёны рублёў у 2015 годзе, дадае міністр архітэктуры і будаўніцтва. Пры гэтым Анатоль Чорны не заўважыў, каб заробкі ў будаўніцтве моцна знізіліся. Ён назваў сярэдні заробак у будаўнічай галіне трэцім па велічыні ў краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі