Аршанскі камбінат пра АЧС: Калі гэта ёсць, у нас усё правераць

Як паведамляла Еўрарадыё, Рассельгаснагляд выявіў геном АЧС у мясных прадуктах з Беларусі. Абвінавачанні датычаць Аршанскага мясакансервнага камбіната. У кіраўніцтве камбіната афіцыйнага паведамлення пра гэта не атрымлівалі, кажуць у адміністрацыі.

Прадстаўнік адміністрацыі: ”Наша вараная прадукцыя тэрмічна апрацоўваецца. Калі гэта афіцыйна ёсць, то ў нас усё правераць”.

Афрыканская чума свіней не ўяўляе пагрозы для чалавека, але вельмі небяспечная для дзікіх і хатніх свіней. Хвароба імкліва распаўсюджваецца сярод жывёл і наносіць сур'ёзны ўрон як сельскай гаспадарцы, так і ўсёй эканоміцы.

Фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі