Арт-шоў у стакгольскім метро, паказ мод у берлінскім і бруд у парыжскім
Еўрарадыё сабрала апошнія навіны з “андэграўнднага” жыцця Еўропы.
На гэтым тыдні кіраўнік парыжскага метро П’ер Монгін заявіў, што прыйшоў час прыбрацца, бо часцей за ўсё пасажыры скардзяцца менавіта на брудныя, засыпаныя смеццем станцыі, лесвіцы, што смярдзяць, спёку і вільготныя платформы. Таму прыборка плануецца капітальная, і каштаваць яна будзе 350 мільёнаў еўра (цягам пяці гадоў). Цікава, што кожны год метро губляе 100 мільёнаў еўра з-за нядобрасумленных пасажыраў, таму кантроль за імі будзе ўзмоцнены, кажа П’ер Монгін:
“Мы караем "зайцаў" вельмі сціпла. Таму я буду прасіць дзяржаву павялічыць штрафы як стрымліваючы фактар гэты правапарушэнняў, асабліва для рэцыдывістаў”.
На дадзены момант штраф складае ад 30 да 60 еўра.
Навесці парадак хочуць і ў варшаўскім метро. Але праз любоў да чысціні тут нядаўна сталі ахвярамі па-буйному.
“Махляры выдалі сябе за клінінгавую кампанію, і паведамілі фальшывы нумар рахунка. І такім чынам выцягнулі з метро амаль 600 тысяч злотых (каля 180 тысяч долараў. — заўв.Еўрарадыё”).
Цяпер справай займаецца пракуратура.
Перформанс "чалавека-павука" у варшаўскім метро
Тым часам у Швецыі журналісты захапляюцца мясцовым метро. На старонцы The Local з’явіўся артыкул “Метро Стакгольма можа пахваліцца падземным арт-шоў”. На 100 станцыях прадстаўлены працы прыкладна 150 мастакоў. Кошт усяго гэтага мастацтва складае каля 1,6 мільёнаў долараў. Што праўда, не ўсе мясцовыя яго ацэньваюць, хаваючыся ў смартфоны і газеты. Затое прыезджыя адразу ж заўважаюць прыгажосць.
The Local: “Метро Стакгольма з’яўляецца магнітам для турыстаў, і часам, зорак — як для амерыканскай поп-дзівы Мадонны, якая выкарыстала станцыі Hötorget и Т-Centralen падчас здымак кліпа ў 1998 годзе”.
Станцыя метро Solna Centrum у Стакгольме
Прызвычаіць пасажыраў да высокага спрабуюць і ў берлінскім метро. Ужо сем гадоў тут у межах летняга тыдня моды ў Берліне адбываецца паказ мод у метро. Падзея заўсёды прыцягвае ўвагу. Але, як піша польскі сайт Deser.pl, не ўсім берлінцам падабаюцца рэзкія вобразы і касцюмы. Магчыма, таму што такое прывыклі бачыць на подыумах па тэлебачанні, а не пад зямлёй, у метро.
А вось таквыглядае станцыя метро "Пятроўшчына" у Мінску:
Фота: thecoolist.com, berlin-visual.com, minsk-metro.net, tntmagazine.com