Артур Клінаў стварыў раман пра Мінск
Беларускі мастак-канцэптуаліст Артур Клінаў выдаў свой першы раман. Ён завецца “Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца” і з’яўляецца працягам праекту “Горад Сонца”, прысвечанага Мінску. Кніга спалучае ў сабе дзіцячыя ўспаміны Клінава, метафарызаваную гісторыю Беларусі і міф пра Мінск як Горад Сонца. “Малая падарожная кніжка па горадзе Сонца” выйшла спачатку па-нямецку. Клінаў распавядае, што прапанову напісаць яе яму зрабілі падчас сакавіцкіх падзей на Плошчы. Тады градус цікавасці да Беларусі быў вельмі высокі
Артур Клінаў: “Але не было нідзе кніжкі пра Беларусь, якую б, напрыклад, жыхар Нямеччыны мог набыць у краме. І ў гэты момант мне паступіла ад выдавецтва “Suhrkamp” прапанова: а ці не мог бы ты нам зрабіць на падставе лекцыі пра Горад Сонца кніжку пра Горад Сонца? Я сказаў: warum nicht, канешне, магу. Быў вельмі жорсткі тэрмін – два месяцы. Бо градус цікавасці – рэч зменлівая, і праз паўгода яе можа не быць. У гэтай кніжцы не толькі лекцыя пра Горад Сонца, а і гісторыя прыватнага чалавека – гэта маленькі хлопчык, які нарадзіўся ў Горадзе Сонца, гэта мае дзіцячыя ўспаміны”.
На думку Артура Клінава, Мінск валодае нейкай дзіўнай унікальнасцю, якая недамоўлена і недапісана. У літаратуры існуюць такія паняцці, як Пецярбургскі тэкст, Маскоўскі тэкст, Венецыянскі тэкст і г. д. Мінскага тэксту пакуль няма, але падмурак, здаецца, закладзены.
Артур Клінаў: “І мне хацелася напісаць кніжку пра Менск, бо гарады стварае літаратура. Ясна, што адна кніжка ці дзве кніжкі не створаць міф горада, гэта мусіць быць цэлы корпус літаратуры”.
Тое, што мастак напісаў раман, выглядае, на першы погляд, дзіўна. Але калі ўзгадаць, што гэта мастак-канцэптуаліст, усё становіцца на свае месцы.
Артур Клінаў: “Жаданне пайсці ў літаратуру было даўно, не зусім гэта выпадкова атрымалася. Тым больш, тое, чым я займаўся апошнія дзесяць гадоў, – гэта канцэптуальнае мастацтва, а яно працуе не з матэрыялам, а з ідэямі. То бок калі вам для ўвасаблення ідэі патрэбная салома, бярыце салому, калі жывапіс – бярыце жывапіс, калі слова, то матэрыял – літаратура. Магу сказаць больш: калі ты працуеш як мастак з ідэямі, то рана ці позна ты прыходзіш да высновы, што няма лепшай формы для пераказу ідэі, чым слова. Таму мой прыход у літаратуру, я лічу, абсалютна законны і лагічны”.
Піт Паўлаў распавёў, што збіраецца напісаць песню–рэггей “Горад Сонца”. А Адам Глобус прызнаўся, што і сам меў задуму напісаць раман пра Мінск.
Адам Глобус: “У мяне самога стаяла ў планах, што калі-небудзь я напішу раман пра Мінск. Але пашчасціла, што Артур яго напісаў, і мне ўжо нейкую работу не трэба рабіць. У беларусаў быў горад – Вільня. І мы так яе старанна апявалі і любілі, што забыліся на нашу асноўную сталіцу. Зараз мы разумеем, што Вільня – гэта ўсё ж сталіца суседняй дзяржавы, а наш горад – Мінск. Хлопчык ужо зрабіў сваю справу, ён адкрыў Мінск, і я чакаю, што наступны раман пра Мінск напіша дзяўчынка”.
Філосаф Валянцін Акудовіч прызнаўся, што кніга Клінава яго захапіла. І патлумачыў чаму.
Валянцін Акудовіч: “Артур ухітрыўся ў адной невялікай кніжцы спалучыць лірычную прозу, культуралагічнае эсэ, метафізічны росшук, гісторыяграфічны нарыс, геапалітычную гісторыю прасторы і амаль турыстычны даведнік. І з чаго я захапіўся гэтай кніжкай: усё гэта нават не ў сінтэзе, а жыве разам і адначасна”.
Узгадаць, якія яшчэ кнігі прысвячалі Мінску, даволі няпроста. Аказваецца, у дваццатым стагоддзі іх і не было зусім, а ў дзевятнаццатым былі два эсэ, напісаныя па-руску і па-польску. Мастак Сяргей Харэўскі лічыць, што найвялікшая каштоўнасць кнігі Клінава – гэта новае асэнсаванне Мінску.
Сяргей Харэўскі: “Якія кнігі былі наогул напісаныя да гэтай пра Мінск? Прынамсі, у дваццатым стагоддзі нічога ў такім фармаце напісана не было. У дзевятнаццатым мы мелі дзве такія рэчы: гэта эсэ па-руску Паўла Шпілеўскага “Мінск” і эсэ па-польску Уладзіслава Сыракомлі “Мінск”. За ўсё дваццатае стагоддзе Мінск так і не быў асэнсаваны ў беларускай культуры належным чынам. А пра які беларускі горад было нешта такое напісана? Ні пра які. Бо генеральная лінія нашай літаратуры – гэта апяванне вёскі. Новае асэнсаванне горада – гэта найвялікшая заслуга гэтай кнігі”.
Артур Клінаў распавёў, што літаратурная творчасць захапіла яго і ён рыхтуе яшчэ дзве кнігі.
Фота – nn.by