Артылерыйская перастрэлка паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй
Паміж гэтымі краінамі адбыўся чарговы інцыдэнт.
Некалькі артылерыйскіх снарадаў, выпушчаных з боку Паўночнай Карэі падчас вайсковых вучэнняў, пераляцелі праз мяжу і зваліліся ў ваду ў Жоўтым моры. Улады Паўднёвай Карэі прынялі рашэнне адкрыць агонь у адказ — страляла самаходна-артылерыйская ўстаноўка К-9.
Улады Паўднёвай Карэі аб'явілі пра эвакуацыю жыхароў выспы Пэнёнда, каля якой адбыўся інцыдэнт, паведамляе РІА "Новости".
Фота — Reuters