Арына Сабаленка прайграла першай ракетцы свету Сімоне Халеп
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла першай ракетцы свету румынцы Сімоне Халеп. Спартоўкі мераліся сіламі ў чвэрцьфінале тэніснага турніру WTA у Шэньчжэні.
У двух сетах нашая тэнісістка (якая займае 73-й месца ў рэйтынгу WTA) праграла Халеп — 2:6, 2:6.
Іх сустрэча цягнулася 57 хвілін.