Арына Сабаленка стала “Прарывам месяцу” паводле WTA
Беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка назвалі “Прарывам месяцу” ў жніўні паводле Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA). Першая ракетка Беларусі абышла Анастасію Севаставу з Латвіі і Лесю Цурэнка з Украіны.
У мінулым месяцы Сабаленка здабыла тытул на прэстыжным турніры ў Нью-Хэйвэне, а на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе дайшла да 1/8 фіналу, дзе саступіла японцы Наомі Асака (яна ў выніку перамагла на турніры).
Арына Сабаленка цяпер займае 20-ы радок у сусветным рэйтынгу.