Арыштавалі намесніка камандуючага групай расійскіх войскаў ва Украіне — СМІ

Сяргей Суравікін / ТАСС
Сяргей Суравікін / ТАСС

З'явіліся звесткі пра арышт намесніка камандуючага аб'яднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне генерала Сяргея Суравікіна. Пра гэта піша The Moscow Times са спасылкай на дзве крыніцы, блізкія да апарата Мінабароны. Афіцыйнага каментара на гэтую тэму пакуль няма.

Адна з крыніцаў паведаміла, што арышт Суравікіна звязаны з нядаўнім бунтам Яўгена Прыгожына — заснавальніка ПВК "Вагнер"

«Мабыць, ён [Суравікін] абраў бок [Прыгожына падчас бунту], і яго за яйцы хапанулі", — цытуе выданне выказванне свайго інфарматара.

Звестак пра цяперашняе месцазнаходжанне Суравікіна няма: "Гэтую інфармацыю ў нас нават па ўнутраных каналах не каментуюць".

Чуткі пра арышт Суравікіна 28 чэрвеня апублікаваў вайсковы Z-блогер Уладзімір Раманаў. Паводле яго інфармацыі, генерала арыштавалі яшчэ 25 чэрвеня — на наступны дзень пасля бунту вагнераўцаў. Як заявіў Раманаў, Суравікін знаходзіцца ў СІЗА "Лефортава".

The New York Times са спасылкай на чыноўнікаў ЗША пісала, быццам Суравікін загадзя ведаў пра планы Прыгожына пачаць узброены мяцеж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі