Ашмянскую моладзь агітавалі паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы Расіі

"Захоп і вызваленне закладнікаў" у раённым цэнтры культуры ў Ашмянах

"Захоп і вызваленне закладнікаў" у раённым цэнтры культуры ў Ашмянах / osh.by

З ашмянскай моладзю праводзілі "агітацыйную працу" вайскоўцы, памежнікі і прадстаўнікі ўнутраных войскаў РБ. Для гэтага яе сабралі ў раённым цэнтры культуры ў Ашмянах. Як паведамляе osh.by, прадстаўнікі вайсковых падраздзяленняў не толькі рэкламавалі ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі, але і Расійскай Федэрацыі (краіны, якая ваюе). Моладзі расказвалі пра "спецыяльнасці, якія можна ў іх атрымаць".

Мерапрыемства было арганізаванае Ашмянскім райвыканкамам і ваенкаматам. "У самы разгар прадстаўлення ў залу ўварваліся ўзброеныя людзі ў масках і ўзялі ў закладнікі некалькі чалавек, — піша раённая газета. — Літаральна праз пару хвілін на дапамогу мірным людзям прыйшоў атрад спецыяльнага прызначэння, які хутка і без страт нейтралізаваў тэрарыстаў. І першыя, і другія — вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў...".

Ашмянскую моладзь агітавалі паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы Расіі
Ашмянскую моладзь агітавалі паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі