Аштрафавалі дырэктарку, якая звольніла рабочага за канцлагерную вопратку
Суд у Баранавічах пакараў дырэктарку гандлёвай крамы Вольгу Борыс, якая ў верасні звольніла грузчыка Рыгора Грыка. На працу ён прыйшоў у канцлагерным паласатым адзенні (на здымку), каб выказаць пратэст супраць парушэнняў правоў працоўных: адвольную выплату заробкаў без тлумачэнняў, нявыдачу працоўнага адзення, выконванне дадатковай працы, за якую нічога не плацілі. Дырэктарка зачыніла краму, а Грыка стала выпіхваць з памяшкання і нанесла яму цялесныя пашкоджанні. У гэты ж дзень міліцыя склала на Вольгу Борыс адміністрацыйны пратакол за супрацьпраўныя дзеянні.
Як інфармуе сайт spring96.org, адміністрацыя крамы не прадаставіла суду відэаматэрыялы, на якіх мусіла быць зафіксаванае згаданае здарэнне. Але і без іх суддзя прызнала дырэктарку вінаватай у "наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання і іншых гвалтоўных дзеяннях" і аштрафавала яе на 10 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч рублёў).
Фота: spring96.org