Астроўская: прызнанне нашай унікальнасці і ўбудаванне ў сусветную гісторыю
27 траўня ў эфіры Еўрарадыё — доктар філасофіі, навуковая супрацоўніца Інстытута даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы імя Гердэра, сябра даследчай групы “Рэгіёны канфлікту ва Усходняй Еўропе” Таццяна Астроўская.
Нам вельмі важна ўсвядоміць і прызнаць унікальнасць беларускай нацыі. Але пры гэтым важна прызнаваць і ўнікальнасць іншых. Мы не мусім забывацца пра тое, што гісторыя і культура Беларусі — частка сусветнай гісторыі і культуры, перакананая Таццяна Астроўская.
Пра тое, у чым наша ўнікальнасць, чаму важна не толькі не забывацца пра яе, але і прызнаваць унікальнасць іншых народаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Астроўскай.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.