Асуджаны хлопец, які выбег на поле “Барысаў-Арэны” з бел-чырвона-белым сцягам

Асуджаны хлопец, які выбег на поле “Барысаў-Арэны” з бел-чырвона-белым сцягам

Асуджаны хлопец, які ў чацвер падчас матчу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і лонданскім “Арсеналам” выбег на поле “Барысаў-Арэны” з бел-чырвона-белым сцягам. Аляксандр Вянгерскі з Вілейкі атрымаў за “дробнае хуліганства” і "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы" 10 сутак (7+3) адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне вынес суд Барысаўскага раёна.

Як інфармуе Радыё Свабода, у судзе Вянгерскі распавёў, што пасля затрымання яго вывелі са стадыёна, паставілі на калені і білі па нырках. Сведка-міліцыянер гаварыў, што хлопец супраціўляўся. Таксама Аляксандр Вянгерскі сказаў у судзе, што ў яго ціск, было кепска і выклікалі хуткую дапамогу.

Дарэчы, ФК БАТЭ за ўчынак Вянгерскага можа пагражаць штраф ад УЕФА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі