Асуджаны палітвязень Віктар Залатарэўскі, якога затрымалі на мяжы з Літвой

Віктар Залатарэўскі / spring96.org

Віктар Залатарэўскі / spring96.org

Асуджаны 28-гадовы палітвязень Віктар Залатарэўскі. Чыгуначніку прызначылі два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядаў Гомельскі абласны суд (суддзя — Алег Харошка). Залатарэўскага прызналі вінаватым у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляе spring96.org.

Віктар Залатарэўскі з восені 2022-га жыў у інтэрнаце ў Мінску і працаваў у вагонным дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Яго затрымалі 23 лютага 2023 года, калі ён спрабаваў выехаць праз Літву ў Грузію ў адпачынак. Аднак у беларускім пункце пропуску Беняконі ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці яго затрымалі і прывезлі ў Воранава. Там пры аглядзе мабільнага тэлефона знайшлі перасылку спасылак з "экстрэмісцкіх" тг-каналаў. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа — Залатарэўскі нібыта прызнаўся ў рэгістрацыі ў плане "Перамога".

У сакавіку 2023-га беларускія праваабаронцы прызналі Віктара Залатарэўскага палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі