Асуджаныя ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Дашкевіча і Лобава
Судзілі іх у тым жа судзе Маскоўскага раёна Мінска, ля якога яны ўчора былі затрыманыя за дэманстрацыю расцяжкі "Рукі прэч ад "Маладога фронту".
Рыгора Астапеню пакаралі адміністратыўным арыштам на 10 сутак, Івана Шылу — на 13 сутак.
Нагадаем, 22 сакавіка каля 10 чалавек сталі пад вокнамі суда Маскоўскага раёна, дзе праходзіць працэс над Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым. Удзельнікі акцыі прастаялі там некалькі хвілін, пасля чаго двое з іх былі затрыманыя і правялі ноч у ізалятары на Акрэсціна.