Атака блогераў: якім чынам яны хочуць перамагчы рэжым і прычым тут КР — эфір

Аляксандр Кабанаў і Арцём Шапараў

Аляксандр Кабанаў і Арцём Шапараў / Еўрарадыё

Эмацыйная спрэчка паміж дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай і блогерамі па пытаннях экспертнасці, папулізма, аргументаванасці выказванняў і гэтак далей стала не проста яшчэ адным скандалам у шэрагах дэлегатаў Каардынацыйнай рады новага складу. Наперш гэтая сітуацыя прымусіла прыглядзецца да людзей, якія прыйшлі ў КР і задумацца пра іх матывацыю, іх намеры і тое, якія мэты яны перад сабой ставяць і якімі сродкамі гатовыя іх дасягаць.

Чаму ўзнікла непаразуменне паміж імі і Розай Турарбекавай і прычым тут “узровень экспертнасці”? Ці варта ў спрэчцы палітычных актараў пераходзіць на асобы і як яны бачаць пабудову камунікацыі ўнутры КР? Якія мэты пераследуюць і чаго плануюць дасягнуць праз удзел у працы КР, якімі сродкамі і якія ў іх ёсць для гэтага інструменты?  На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дэлегаты Каардынацыйнай рады, блогеры Аляксандр Кабанаў з фракцыі “Воля” і Арцём Шапараў з фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі