Аўтамабіль пратараніў царкву ў ЗША, пацярпеў 21 чалавек (відэа)
У баптысцкай царкве Форт-Маерса ў гэты момант адбывалася святочнае набажэнства.
Як інфармуе РІА "Новости", у аднапавярховым будынку, сумешчаным з бізнэс-цэнтрам, сабраліся каля 200 вернікаў. Аўтамабіль Lexus, які згубіў кіраванне, прабіў сцяну, знёс некалькі лавак. Агулам быў шпіталізаваны 21 чалавек, яшчэ некалькі вернікаў атрымалі меддапамогу на месцы.
Паліцыя сцвярджае, што ў машыны, якой кіравала жанчына, не спрацавалі тармазы.
Фота — Fotolia