Аўтамат і пісталеты канфіскавала міліцыя ў віцябляніна (відэа)
Вялікі арсенал броі канфіскавалі ў віцябляніна супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Звесткі пра зброю ў 32-гадовага мужчыны праваахоўнікі атрымалі падчас аператыўнага суправаджэння крымінальнай справы за браканьерства ў Аршанскім раёне.
Міліцыянты зладзілі ператрусы адначасова ў шасці месцах: дома ў падазраванага, у яго на лецішчы, а таксама ў чатырох гаражах. У рукі праваахоўнікаў трапілі аўтамат Калашнікава з двума магазінамі, паляўнічая стрэльба "Байкал", пісталет Макарава з магазінам і больш за 300 патронаў да гэтых відаў зброі, а таксама рэвальвер нявызначанага ўзору, пісталет тыпу Макарава з надпісам "сігнальны", дзве ўпакоўкі патронаў траўматычнага дзеяння, арбалет, пнеўматычную зброю, дымавыя шашкі.
Міліцыя пачала крымінальную справу за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі. Віцябляніна ўзялі пад варту. Канфіскаваная зброя і боепрыпасы накіраваныя на экспертызу.
Праваахоўнікі высвятляюць паходжанне зброі. Таксама высвятляецца, ці выкарыстоўвалася зброя ў злачыннай дзейнасці, у тым ліку за межамі Беларусі.
Вядома, што ўладальнік арсенала раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, дазволу на захоўванне якой-небудзь зброі ён не мае.
Міліцыянты дадюць, што мужчына мае некалькі дарагіх іншамарак, а таксама элітную нерухомасць, чый кошт істотна перавышае яго афіцыйныя даходы.