Аўтобусы з рэгіёнаў, запоўненыя міліцыяй, прыехалі ў Мінск
У суботу, 10 кастрычніка, а палове на чацвёртую дня Еўрарадыё зафіксавала на праспекце Незалежнасці ў Мінску калону з аўтобусамі. Аказалася, што гэта супрацоўнікі міліцыі прыехалі ў сталіцу. За зашторанымі вокнамі відаць, як людзі ў форме спяць, корпаюцца ў тэлефонах ці проста назіраюць за прыгажосцю сталіцы.
Два аўтобусы, мяркуючы па нумарных знаках, з Магілёўшчыны, два — з Віцебшчыны. Такія самыя маленькія “МАЗы” часта выкарыстоўваюцца міліцыяй падчас вулічных акцый. Мітынгоўцаў звычайна затрымліваюць і запіхваюць акурат у такія аўтобусы ці ў аўтазакі.