Аўтуховіча будуць судзіць за "здраду дзяржаве" і яшчэ па 9 артыкулах КК

Аўтуховіча будуць судзіць за "здраду дзяржаве" і яшчэ па 9 артыкулах КК

Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Судовы працэс пачнецца ў Гродзенскім абласным судзе 16 траўня. Справу будзе разглядаць суддзя Максім Філатаў. Будзе суд адкрытым ці закрытым, пакуль невядома. Таксама невядома, ці будуць разам з Аўтуховічам судзіць кагосьці яшчэ.

Следства інкрымінуе Аўтуховічу наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса:

ч. 3 арт. 285 — стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй;
ч. 2 арт. 357 — замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
ч. 1 арт. 356 — здрада дзяржаве;
ч. 3 арт. 130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
ч. 1 арт. 290-2 — замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць;
ч. 3 арт. 289 — акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго;
ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў;
ч. 3 арт. 333-1 — незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплекты боепрыпасаў да яго, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад;
ч.1 арт. 295-3 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзівіць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Агулам па справе праходзяць 12 чалавек. Аўтуховіча і людзей, звязаных з ім, затрымалі 1 снежня 2020 года. Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком "тэрарыстычнай групоўкі". Яго групе прыпісваюць падпалы аўтамабіляў і дамоў міліцыянтаў.

Аўтуховіч і людзі, якія праходзяць па яго справе, не маюць статусу палітвязняў. Такі статус атрымаў толькі Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць. Ён 20 траўня 2021 года быў асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 366 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі