Аварыя пакінула без вады 16-тысячны Фаніпаль

Аварыя пакінула без вады 16-тысячны Фаніпаль

У нядзелю, 23 студзеня, у горадзе Фаніпаль пад Мінскам адбылася камунальная аварыя. У жыхароў усяго горада знікла ўся вада — і гарачая, і халодная, піша fanipol.by.

Прычынай стаў прарыў у сетцы гарадскога вадаправода.

У 22:00 была запушчаная станцыя другога пад'ёму вады. Аднак не ўсе жыхары горада дачакаліся вады яшчэ і ў панядзелак. Нізкі ціск у сістэме не дазваляе падаваць ваду на апошнія паверхі дамоў. 

Тым часам, як паведамляюць, "Маладзечнаводаканал" даставіў у горад толькі адну цыстэрну з вадой. Насельніцтва Фаніпаля — каля 16 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі