Аварыя ў цэнтры Мінска з удзелам аўтобуса, легкавіка і грузавікоў (фота)

Аўтааварыя адбылася ў цэнтры Мінска ў сераду, 19 лістапада. На вуліцы Кульман сутыкнуліся легкавік, аўтобус і два грузавікі.

Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat спыніўся для павароту налева, прапускаючы сустрэчныя машыны. У гэты момант ззаду ў яго ўрэзаўся аўтобус МАЗ. Ад удара легкавік выкінула на сустрэчную паласу, дзе на яго наехаў ГАЗ. Пасля Volkswagen адкінула на другі грузавік. Пашкоджанні атрымалі ўсе аўтамабілі.

Паводле БЕЛТА, ніхто з людзей не пацярпеў. Сайт onliner.by інфармуе, што траўму галавы атрымаў кіроўца легкавіка.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі