Авіяцыя раскідвае брыкеты з капсуламі для дзікіх жывёл

У Беларусі праводзяць прафілактыку шаленства

У Беларусі праводзяць прафілактыку шаленства / pixabay.com

Авіяцыя ўжо некалькі дзён раскідвае на тэрыторыі чатырох абласцей — Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Віцебскай — брыкеты з капсуламі для дзікіх жывёл. Іх "аральная імунізацыя" праводзіцца з мэтай прафілактыкі шаленства.

Міністэрства аховы здароўя раіць людзям не знаходзіцца ў месцах, дзе з самалётаў падаюць прынады для жывёл. Іх забараняецца браць у рукі, даваць хатнім жывёлам. Звяртаецца ўвага, што трэба сачыць, каб дзеці не мелі кантакту з брыкетамі. Яны шэрага ці цёмна-карычневага колеру, маюць спецыфічны пах. Іх вага складае не больш за 30 грамаў. У брыкетах змешчана капсула з вакцынай.

"Пры выпадковым патрапленні вакцыны (змесціва капсулы) на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2%-м растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя", — піша прэс-служба Мінаховы здароўя.

Авіяцыя раскідвае брыкеты з капсуламі для дзікіх жывёл
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі