Авіяцыя ў Беларусі павялічыла інтэнсіўнасць патрулявання мяжы з Украінай

Палёты выконваюцца на вышыні каля 8 тысяч метраў

Палёты выконваюцца на вышыні каля 8 тысяч метраў / nashkraj.by

Авіяцыя ў Беларусі павялічыла інтэнсіўнасць патрулявання мяжы з Украінай. Як піша газета "Наш край", так патлумачылі палёты самалётаў, якія адбываюцца ўсё часцей, на 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе Баранавічаў. Там кажуць, што "патруляванне паветранай прасторы ўздоўж дзяржаўнай мяжы Паўднёвага аперацыйнага напрамку" здзяйсняюць знішчальнікі Су-30СМ. Палёты выконваюцца на вышыні каля 8 тысяч метраў, на хуткасці каля 750 км/г "у баявых парадках на мінімальных інтэрвалах і дыстанцыях".

Тыдзень таму на баранавіцкай базе паведамілі, што авіяцыю з яе збіраюцца адправіць на аэрадром на поўдні Беларусі. І робіцца гэта "у мэтах узмацнення дзяржаўнай мяжы" з Украінай.

У жніўні рэжым Аляксандра Лукашэнкі заявіў пра "узмацненне групоўкі войскаў" каля дзяржаўнай мяжы з Украінай. Кіеў заклікаў Мінск адвесці войскі ад мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі