Авіяквіткі з Расіі ў Беларусь падаражэлі за год у два разы

Авіяквіткі з Расіі ў Беларусь падаражэлі за год у два разы

Сярэдні кошт авіяквітка ў Беларусь у адзін бок сёлета на травеньскія святы склаў 7221 расійскі рубель, паведамляе rambler.ru. Год таму авіяквіток у Беларусь каштаваў у сярэднім 3431 расійскі рубель. Такім чынам, цэны выраслі ў 2,1 раза.

У параўнанні з 2015 годам для расіян таксама выраслі кошты на авіяквіткі ў Нямеччыну — у сярэднім на 73%. Сярэдні кошт авіяквітка ў Чэхію вырас на 8,5%. Прыкладна на 9% падаражэлі квіткі на самалёты ў Ізраіль, Іспанію і Казахстан.

А вось квіткі ў Італію сталі таннейшымі амаль на 9%. Яшчэ больш знізіліся кошты на авіяквіткі ў Арменію — на 25%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі