Азаранка — другая ў рэйтынгу WTA, у Гаварцовай рэкорднае падзенне
Абноўлены рэйтынг апублікаваны ў панядзелак, 9 верасня.
Беларуская тэнісістка па-ранейшаму застаецца другой ракеткай свету, у яе 9505 ачкоў. Аднак адрыў ад расіянкі Марыі Шарапавай, якая займае трэці радок, ужо складае 1639 ачкоў. Лідыруе ў рэйтынгу амерыканка Серэна Уільямс з 12260 баламі.
Нагадаем, Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале US Open Серэне Уільямс — 5:7, 7:6, 1:6.
Адзначым рэзкае падзенне ў рэйтынгу беларускі Вольгі Гаварцовай — з 88-га месца яна перамясцілася на 113-е.
У чэмпіёнскай гонцы Азаранка таксама займае другое месца, яе апярэджвае Уільямс, на трэцім месцы — Шарапава.
Фота — Getty Images