Азаранка — на 26-м месцы ў спісе найлепшых спартоўцаў Еўропы
Журналісты 21 інфармацыйнага агенцтва склалі спіс найлепшых спартоўцаў Еўропы гэтага года.
У апытанні Польскага прэсавага агенцтва ўзялі удзел журналісты з Францыі, Галандыі, Румыніі, Азербайджана, Латвіі, Балгарыі, Чэхіі, Нямеччыны, Іспаніі, Літвы, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Расіі, Партугаліі, Венгрыі, Швейцарыі, Славакіі, Славеніі, Польшчы ды Украіны.
Найлепшым еўрапейскім спартоўцам года яны прызналі нямецкага аўтагоншчыка Формулы-1 Себасцьяна Ветэля, паведамляюць польскія СМІ. У апытанні ён набраў 166 пунктаў.
З васьмю пунктамі на на 26-м месцы знаходзіцца беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Дарэчы, яна адзіная прадстаўніца Беларусі ў рэйтынгу.
Фота — ctv.by