Азаранка паднялася на адну пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі
Тыдзень таму наша суайчынніца займала 32-е месца.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паднялася на адну пазіцыю ў рэйтынгу WTA, апублікаваным 10 лістапада, паведамляе БЕЛТА. Цяпер найлепшая беларуская тэнісістка займае 31-е месца і мае ў сваім актыве 1492 ачкі.
У верхняй частцы рэйтынгу WTA адбылася толькі адна змена: у першую дзясятку паднялася славацкая тэнісістка Дамініка Цыбулкава. Яна выцесніла з топ-10 кітаянку На Лі.
Першую тройку рэйтынгу па-ранейшаму ўзначальваюць амерыканка Серэна Уільямс, расіянка Марыя Шарапава і румынка Сімона Халеп.
Беларуска Аляксандра Сасновіч займае цяпер 147-е месца, а Вольга Гаварцова знаходзіцца на 151-й пазіцыі.
Фота — tennisworldusa.org